Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю за стузень-жнівень – 4 мільярды даляраў ЗША


Зьнешнегандлёвы абарот Беларусі за першыя 8 месяцаў склаў 56 мільярдаў даляраў ЗША. Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю – 3,924 мільярдаў даляраў ЗША.

Такія дадзеныя апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.



Сальда гандлёвага балансу зьнешняга гандлю – гэта розьніца паміж коштам усяго экспарту і імпарту. Станоўчае сальда гандлёвага балянсу азначае перавышэньне экспарту над імпартам (краіна больш прадае, чым купляе). Адмоўнае сальда гандлёвага балянсу – перавышэньне імпарту над экспартам (краіна больш купляе, чым прадае).
XS
SM
MD
LG