Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 верасьня ў офісе Гомельскай рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду» прэзэнтаваны грамадзкі клюб «Гомель эўрапейскі».

Ягоны кіраўнік, сябра руху Пётар Філон заявіў, што клюб створаны найперш «дзеля прапаганды эўрапейскіх каштоўнасьцяў, арганізацыі адкрытых імпрэзаў па пытаньнях эўрапейскага супрацоўніцтва».

Клюб наважаны шырока прадастаўляць мінакам кансультацыйныя паслугі па пытаньнях культуры, эўрапейскага заканадаўства, падарожжаў, атрыманьня візаў і нават кірмашоў-распродажаў у краінах Эўразьвязу.

Прыхільнікі клюбу пачалі выпускаць інфармацыйны бюлетэнь з аднайменным назовам «Гомель эўрапейскі», у якім ўтрымліваецца багата інфармацыі пра беларуска-эўрапейскія повязі, правы чалавека як аснову эўрапейскай цывілізацыі.

Арганізатары клюбу сьцьвярджаюць, што кожны, хто хоча атрымліваць інфармацыйны бюлетэнь, можа даслаць СМС-паведамленьне з адрасам дастаўкі на тэлефон +375 29 533-01-53 — і «Гомель эўрапейскі» будзе ў ягонай паштовай скрыні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG