Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ван Ромпэй: Мы занепакоеныя здароўем палітвязьняў у Беларусі


Гэрман ван Ромпэй

Гэрман ван Ромпэй

Прэзыдэнт Рады Эўразьвязу Гэрман ван Ромпэй падчас сустрэчы ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў выказаў сваю занепакоенасьць зьвесткамі аб кепскім стане здароўя зьняволеных апанэнтаў беларускага рэжыму:

“Мы занепакоеныя апошнімі паведамленьнямі адносна стану здароўя тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў турме, і адносна ціску, які на іх аказваецца. Я заўтра зьвярнуся да беларускага амбасадара, каб ён перадаў гэтую заклапочанасьць у Менск. Мы заклікаем беларускія ўлады вырашыць сытуацыю ў краіне згодна з заяўленай пазыцыяй Эўразьвязу. Мы працягваем сачыць за сытуацыяй і гатовыя рэагаваць на яе ў залежнасьці ад абставін”.
XS
SM
MD
LG