Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Дажынках» міліцыянты будуць пасылаць GSM-сыгналы


Як паведамілі БелаПАНу ў аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Менскага аблвыканкама, шэраг супрацоўнікаў, задзейнічаных у арганізацыі бясьпекі ў цэнтральнай частцы Маладзечна, будзе аснашчаны новымі лічбавымі радыёстанцыямі з убудаванымі GSM-перадатчыкамі, сыгнал якіх паступае ў апэратыўна-дзяжурную частку РАУС.

Апэратыўны дзяжурны на экране манітора бачыць, дзе ў гэты момант знаходзіцца кожны пешы і аўтамабільны патруль.

Пры паступленьні сыгналу пра здарэнне або злачынства дзяжурны вызначае, хто зь міліцыянтаў бліжэй за ўсіх знаходзіцца да месца выкліку, пасьля чаго арыентуе найбліжэйшы нарад. Такім чынам, час прыбыцьця першага нараду міліцыі да месца здарэння зьніжаецца да мінімуму, гаворыцца ў паведамленьні УУС Менаблвыканкаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG