Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка абмяркоўваюць сацыяльна-палітычныя праблемы Беларусі ў сьвятле матчу БАТЭ "Барсэлёна".






Саўка і Грышка: Вы што, зусім павар'яцелі?


Грышка:
Вы што, зусім павар’яцелі?!
Прадацца хочаце Расеі.
Гаспадары сказалі: “Фас!”,
І здаяце вы "Белтрансгаз".

Саўка:
Грыгорый, ізьвіні-прабач,
Но я купіў білет на матч.
І ў галаве маёй сягоньня
Толька БАТЭ і “Барсялона”.

Грышка:
Вы што, зусім павар’яцелі?!
Нашто катуеце людзей вы?
Як рэкеціры, як бандыты…
І крычыце шчэ пра крэдыты.

Саўка:
Грыгорый, ізьвіні-прабач,
Но я купіў білет на матч.
Прашу памедленьней, збаў тэмп,
Бо ў галаве адно БАТЭ.

Грышка:
Вы што, зусім павар’яцелі?!
Нашто траўмуеце дзяцей вы
І выганяеце зь ліцэю
Навукі нашае надзею?

Саўка:
Грыгорый, ізьвіні-прабач,
Но я набраўся, як алкач.
БАТЭ прадула пачэму-та.
Я так расстроіўся, хоць плач.
Ты, “Барсялона”, мой палач.
Ай’м соры, сэнк’ю вэры матч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG