Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацыянчыч: Лукашэнку не запрасілі, бо ён неўязны


Мая Кацыянчыч
Мая Кацыянчыч
Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, сказала журналістам, што запрашэньне на саміт Усходняга партнэрства ў Варшаве прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і незапрашэньне Аляксандра Лукашэнкі не зьяўляецца палітыкаю падвойных стандартаў:

“Пазыцыя Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі вельмі ясная. Мы хочам бачыць вызваленьне і рэабілітацыю ўсіх палітычных вязьняў. Мы дамагаемся гэтага ад выбараў, якія адбыліся з парушэньнямі. Каб аказаць ціск на палітычныя эліты, адказныя за тыя парушэньні на выбарах, мы ўвялі абмежавальныя захады ў адносінах да амаль 200 асобаў, уключна з прэзыдэнтам Лукашэнкам. Было прынятае рашэньне запрасіць на саміт міністра замежных справаў Мартынава, які, як выглядае, не прыедзе. У выпадку іншых краінаў-партнэраў мы запрашалі або прэзыдэнтаў, або прэм’ер-міністраў. Гэта таксама тычылася Азэрбайджану”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG