Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі дадуць яшчэ адно павучэньне


Праект палітычнай дэклярацыі, якае мае стаць галоўным дакумэнтам двухдзённага саміту Ўсходняга партнэрства ў Варшаве, выказвае заклапочанасьць станам правоў чалавека ў Беларусі, але не прадбачвае ніякіх новых захадаў адносна беларускага рэжыму.

Адпаведны фрагмэнт праекту дэклярацыі, які будзе прапанаваны для подпісу і прадстаўніку Менску на саміце, гучыць:

«Прадстаўнікі Эўразьвязу і яго дзяржавы-сябры, а таксама прадстаўнікі Рэспублікі Армэнія, Рэспублікі Азэрбайджан, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Ўкраіны вітаюць факт, што Эўразьвяз пасьлядоўна прапаноўвае паглыбляць свае адносіны зь Беларусьсю і, пацьвярджаючы сваю палітыку неабходнага ўзаемадзеяньня, зноў заяўляе, што такое паглыбленьне залежыць ад прагрэсу ў шанаваньні беларускімі уладамі дэмакратыі, вяршэнства закону і правоў чалавека. Яны выказваюць сваю глыбокую заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закону ў Беларусі і заклікаюць неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зьняволеных ды пачаць палітычны дыялёг з апазыцыяй. Яны таксама заклікаюць беларускія ўлады ў поўнай меры выконваць свае абавязаньні ў справе свабоды сродкаў масавай інфармацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG