Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памылка ў разьліках


Апошнімі днямі курс беларускіх уладаў на лібэралізацыю стаўленьня да палітвязьняў і размарожваньне дачыненьняў з ЭЗ зьмяніўся процілеглым трэндам. Пачаўся жорсткі ціск на палітзьняволеных, якія знаходзяцца за кратамі. Афіцыйны Менск фактычна праігнараваў саміт праграмы "Ўсходняе партнэрства".

Зьвяртае на сябе ўвагу, што "прэсаваньне" палітвязьняў мае характар дэманстрацыі. Раптам безь ніякай прычыны і зразумелай лёгікі Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншыя калёніі. Прычым робяць гэта паказальна доўга. Іх на кароткі час нават садзяць у адну камэру, каб маглі абмяняцца інфармацыяй, чаго раней ніколі не рабілася. Падсылаюць розных людзей, якія прадказваюць ім невыноснае жыцьцё на новым месцы.

І што паказальна: робяць так, каб інфармацыя пра гэта трапіла на волю. Да Саньнікава дапусьцілі адваката
Чаму раптам на пульце кіраваньня палітычным працэсам пераключылі "плюс" на "мінус"?

(раней месяцамі не дапускалі), які паведаміў пра цяжкую сытуацыю, у якой знаходзіцца былы кандыдат у прэзыдэнты. Ліст Дашкевіча з інфармацыяй пра невыносныя ўмовы таксама прыйшоў да ягонай нявесты Палажанкі. Зьявілася інфармацыя пра цяжкі фізычны стан Дзьмітрыя Вуса, якога перавялі ў шпіталь. Два тыдні няма зьвестак пра Міколу Статкевіча.

Пачаўся суд над Сьвятаславам Барановічам па падзеях 19 сьнежня, што выглядае дзіўным на тле вызваленьня большасьці палітвязьняў. Зьявілася інфармацыя, што можа аднавіцца крымінальная справа ў адносінах да Анатоля Лябедзькі.

Таксама дэманстратыўна на саміт праграмы "Ўсходняе партнэрства" не паехаў міністар замежных спраў Сяргей Мартынаў. Замест яго беларускую дэлегацыю ўзначаліў амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. На фоне таго, што іншыя краіны на саміце прадстаўляюць прэзыдэнты і міністры, гэта дэмарш.

Што здарылася? Чаму раптам на пульце кіраваньня палітычным працэсам пераключылі "плюс" на "мінус"?

На наш погляд, кіроўная каманда Беларусі памылілася ў разьліках. Дзеля паляпшэньня дачыненьняў з Захадам была вызвалена большасьць палітвязьняў. Лукашэнка сустрэўся зь міністрам замежных спраў Баўгарыі Младэнавым, паабяцаў яму хутка вызваліць усіх палітычных зьняволеных, правесьці круглы стол з апазыцыяй і нават пачаць дэмакратызацыю ў краіне, бо сам стаміўся ад вялікай улады!

У адказ афіцыйны Менск чакаў нейкіх сустрэчных, хоць бы сымбалічных, крокаў з боку ЭЗ.
Адна справа, калі цябе не запрашаюць, і іншая справа, калі запрасілі, а сам не паехаў.

Напрыклад, фармальнага запрашэньня Лукашэнкі на саміт праграмы "Ўсходняе партнэрства" ў Варшаве: Беларусь жа — паўнапраўны ўдзельнік гэтага праекту. Ён сам, можа, і не паехаў бы, а накіраваў бы Мартынава. Як гэта адбылося ў 2009 годзе падчас устаноўчага саміту гэтай праграмы ў Празе. Тады беларускую дэлегацыю ўзначаліў віцэ-прэм’ер Сямашка. Адна справа, калі цябе не запрашаюць, і іншая справа, калі запрасілі, а сам не паехаў — маўляў, ня вельмі і трэба. Гэта моцны ўдар па самалюбстве. Ды плюс яшчэ правакацыя з абнародаваньнем інфармацыі пра сустрэчу Лукашэнкі з Младэнавым.

І кіраўнік Беларусі пакрыўдзіўся. І вырашыў даць адказ. Маўляў, не разумееце мовы міралюбства, адкідаеце працягнутую руку, то я ж магу перайсьці і на іншую мову. Глядзіце, што можа атрымацца з палітвязьнямі. Гэта клясычная тактыка падчас перамоваў пра лёс закладнікаў, пагроза зь імі нешта зрабіць, калі не дадуць патрэбны выкуп.

Зноў жа гэта традыцыйная мэтода перамоўнага працэсу Лукашэнкі, спроба падвысіць цану ў ходзе перамоваў.
Кіраўнік Беларусі пакрыўдзіўся івырашыў даць адказ.

Напрыклад, нешта падобнае было ўвесну 2008 году. Тады таксама ў выніку перамоваў вызвалілі палітвязьняў, акрамя Казуліна. І ў гэты момант ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць "Белнафтахіма". Лукашэнка быў абураны, у выніку зь Беларусі выслалі большасьць дыпляматаў ЗША на чале з амбасадарам, а па ўсёй краіне адбылося паляваньне на журналістаў замежных мэдыяў, найперш — супрацоўнікаў тэлеканалу "Белсат".

Чым скончыцца цяперашні міні-крызіс у дачыненьнях з ЭЗ? Захад стаіць на сваім, патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў як папярэдняй умовы. І толькі пасьля яе выкананьня магчымы нейкі дыялёг. Трэба вызваляць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG