Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адміністрацыі прэзыдэнта зварот "Маладога фронту" не прынялі


29 верасьня сябры зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" зьвярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, каб перадаць зварот на імя "грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі".

Вось тэкст звароту:


"Паведамляем вам, што органамі вашай карнай сыстэмы ажыцьцяўляецца беспрэцэдэнтны ціск на нашага сябра Зьмітра Дашкевіча. Ведаючы вашую ролю ў тым, што многія палітычна актыўныя грамадзяне апынуліся за кратамі, мы інфармуем вас, што тыя бесчалавечныя ўмовы, якія вы спэцыяльна ствараеце для вашых апанэнтаў, ня тое што не адпавядаюць сучасным сусьветным стандартам, — яны дадаюць нэгатыўны рэйтынг нашай краіне.

Разам з заяваю дадаем фота турмаў краінаў, дзе паважаюць правы сваіх грамадзянаў і ня зьдзекуюцца зь іх.

Улічваючы абсалютную відавочнасьць абсурднасьці абвінавачваньняў супраць тых палітзьняволеных, якія застаюцца за кратамі, мы патрабуем неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі наступных палітычных зьняволеных:

  • Зьміцер Дашкевіч
  • Эдуард Лобаў
  • Мікалай Статкевіч
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Андрэй Саньнікаў
  • Дзьмітрый Вус
  • Павал Севярынец
  • Яўген Васьковіч
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Алесь Бяляцкі

Просім у адпаведнасьці з законам "Аб зваротах грамадзянаў" даслаць адказ у 15-дзённы тэрмін".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG