Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Сікорскі: Я ня ведаю нікога, хто б верыў, што Лукашэнка атрымаў 80% на выбарах



«У Лукашэнкі ёсьць цікавая ідэя, як утрымацца ва ўладзе: браць дэмакратычныя стандарты з Усходу, а грошы — з Захаду. Але мы можам гэта не прыняць. Баюся, Эўропа будзе настойваць, што стандарты і грошы ён павінен браць з адной і той жа крыніцы," — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на канфэрэнцыі Ўсходняга партнэрства ў Варшаве.

Сікорскі нагадаў, што летась ён і міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле перадалі Аляксандру Лукашэнку прапанову: "Калі ён правядзе справядлівыя выбары, стане наладжваць цеснае супрацоўніцтва з ЭЗ, Беларусь можа атрымаць значную эканамічную дапамогу", - цытуе міністра БелаПАН.

"Аднак Лукашэнка не стрымаў слова і сфальшаваў выбары. Я ня ведаю нікога (а я размаўляў з высокапастаўленымі расійскімі партнэрамі), хто б верыў, што Лукашэнка атрымаў 80 працэнтаў", — сказаў польскі міністар.

Паводле Сікорскага, "Польшча разглядае беларускі народ як эўрапейскі народ". Кіраўнік польскага МЗС спадзяецца, што ў будучыні ў беларускіх турмах будуць утрымлівацца злачынцы, а не апазыцыянэры. "Беларуская апазыцыя зьяўляецца нашым партнэрам", — падкрэсьліў Радаслаў Сікорскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG