Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Севярынец заклікае падтрымаць Зьмітра Дашкевіча тэлеграмамі


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Яна ўжо накіравала тэлеграму ў Глыбоцкую калёнію, дзе з 27 верасьня знаходзіцца Дашкевіч і сядзіць у камэры-адзіночцы. Супрацоўнікі пошты запэўнілі, што ўсе дасланыя тэлеграмы абавязкова дойдуць да ўстановы, але ці перадаваць іх палітвязьню — будзе вырашаць адміністрацыя.

Спадарыня Севярынец, віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД, заклікае далучыцца да кампаніі падтрымкі ўсіх аднадумцаў — у першую чаргу з Глыбокага, а таксама з усяе Беларусі:

"Няхай дзесяткі і сотні тэлеграм падтрымкі прыйдуць у калёнію. Тады будзе большая верагоднасьць таго, што іх перададуць Зьмітру Дашкевічу, бо праяву такой грамадзкай актыўнасьці ўжо не прыхаваеш. Пасьля таго як у мяне не прынялі перадачу для Зьмітра, пакуль ён знаходзіўся ў віцебскім СІЗА № 2 Віцебску перад адпраўкай у Глыбокае, я лічу неабходным падтрымаць яго хаця б словамі. Падтрымка яму дужа патрэбная, у гэтым я яшчэ больш пераканалася пасьля таго, як у мэдыях зьявіліся зьвесткі, што ягонаму жыцьцю, як і жыцьцю Андрэя Саньнікава, пагражае небясьпека".

Зьмітра Дашкевіча асудзілі на 2 гады зьняволеньня нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 сьнежня Зьміцер Дашкевіч і актывіст "Маладога фронту" Эдуард Лобаў зьбілі ў Менску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спэцслужбаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG