Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саміт Усходняга партнэрства адкрываецца ў Варшаве


У Варшаве 29-30 верасьня пройдзе саміт "Усходняга партнэрства", на якім будзе старшыняваць прэзыдэнт Рады ЭЗ Гэрман ван Ромпэй.

У працы саміту возьмуць удзел прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ Кэтрын Эштан, эўракамісар па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле, прэзыдэнт Эўрапарлямэнта Ежы Бузэк. Таксама ў саміце будуць удзельнічаць прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск і іншыя высокія прадстаўнікі краін ЭЗ.

На саміце будуць прадстаўлены шэсьць краін, якія ўваходзяць ва "Усходняе партнэрства" Армэнія - прэзыдэнтам Сержам Саргсянам, Азэрбайджан - прэзыдэнтам Ільхамам Аліевым, Грузія - прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі, Украіна - прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, Малдова - прэм'ер-міністрам Уладзімерам Філатам. Беларусь будзе прадстаўлена на ўзроўні амбасадара гэтай краіны ў Польшчы Віктара Гайсёнка.

Як гаворыцца ў паведамленьні, распаўсюджаным у Брусэлі, саміт закліканы даць магчымасьць "абнавіць палітычныя абавязацельствы ўсіх удзельнікаў да ключавых мэтаў партнэрства", перадае Інтэрфакс.

Акрамя таго, удзельнікі саміту абмяркуюць прагрэс, які быў дасягнуты падчас імплемэнтацыі "Усходняга партнэрства" за апошнія гады і які базуецца "на агульных каштоўнасьцях дэмакратыі і правоў чалавека".

"Саміт таксама прыме рашэньне адносна наступных крокаў для гарантыі працягу працэсу па паглыбленьню палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі з ЭЗ", - гаворыцца ў паведамленьні.

Адзначаецца таксама, што прагрэс адносна зоны свабоднага гандлю і ў сфэры мабільнасьці, а таксама паглыбленьня эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасьці, у сфэры транспарту, энэргетыкі і сельскай гаспадаркі, стануць асноўнымі для абмеркаваньня.

Падчас саміту будзе адзначана прызнаньне эўрапейскіх памкненьняў і эўрапейскага выбару краін-удзельніц "Усходняга партнэрства ".
XS
SM
MD
LG