Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцэйскі начальнік абскарджвае апраўдальны прысуд Шурхаю


Зьміцер Шурхай
Зьміцер Шурхай
29 верасьня ў Берасьцейскім абласным судзе адбудзецца судовае паседжаньне па скарзе начальніка Маскоўскага РАУС Ігара Жыгалава на апраўдальны прысуд рэгіянальнаму каардынатру стваранай Партыі БХД Зьмітру Шурхаю.

Жыгалаў ня згодны, што Маскоўскі суд Берасьця апраўдаў Шурхая 2 верасьня. Сам Шурхай на паседжаньні прысутнічаць ня будзе, бо на дадзены момант знаходзіцца за мяжой.

2 верасьня Маскоўскі суд Берасьця адмяніў ранейшую пастанову, згодна зь якой Зьміцер Шурхай быў пакараны 7 суткамі арышту.

Каардынатара БХД затрымалі і зьвінавацілі ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня, напярэдадні адной з маўклівых акцый пратэсту. Аднак 21 ліпеня абласны суд скасаваў ранейшае рашэньне Маскоўскага суду й накіраваў справу на перагляд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG