Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве маўклівы пратэст быў нешматлюдным


Маляванка — прэзэнт міліцыянтам.
Маляванка — прэзэнт міліцыянтам.
28 верасьня ў Магілёве да сквэру насупраць плошчы Леніна падтрымаць традыцыю маўклівага пратэсту па серадах прыйшлі пятнаццаць чалавек. У самім сквэры а 19 гадзіне ўжо знаходзіліся чацьвёра міліцыянтаў. Групу «маўчуноў» пільнавалі яшчэ двое здалёк.

Маўклівыя пратэстоўцы не наважылася ісьці ў сквэр — з паўгадзіны пастаялі й рушылі па пешаходнай вуліцы Ленінскай да кінатэатру «Радзіма». Тут абяцалі папляскаць у далоні, але зноў не наважыліся. Перад кінатэатрам міліцыянтаў паболела. Іх колькасьць стала роўнай колькасьці ўдзельнікаў маўклівай акцыі.

Некаторыя з удзельнікаў спрабавалі фатаграфавацца зь міліцыянтамі, пазіравалі перад міліцэйскай відэакамэрай. Спрабавалі ўручыць міліцыянтам прэзэнты — дзіцячую маляванку «Мой тата міліцыянэр. Што ён робіць на працы?». Міліцыянты ад прэзэнтаў адмаўляліся. З боку міліцыі агрэсіі не было. Разышліся ўдзельнікі акцыі пасьля сьпеваў пад гітару кампазыцый гурту «Ляпіс Трубіцкой».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG