Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі амбасадар Сурыкаў: пра крэдыты і прыватызацыю


Аляксандар Сурыкаў

Аляксандар Сурыкаў

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць, што Беларусь гатовая прадаць "Газпрому" прадпрыемствы, у якіх газ выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны.

Сурыкаў кажа, што гэта могуць быць вытворчасьці хімічных і сінтэтычных валокнаў, а таксама прадпрыемствы ў сфэры энэргетыкі. У прыватнасьці, ён назваў прадпрыемства "Гродна Азот", перадае БелаПАН.

23 верасьня на сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня "Газпраму" Аляксеем Мілерам Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Газпрам" можа прыняць удзел у куплі акцый не толькі "Белтрансгазу", але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі.

Дамову пра цэны на газ і куплю "Белтраснгазу" могуць падпісаць пры канцы лістапада – на пачатку сьнежня

Пры канцы лістапада - пачатку сьнежня будуць падпісаны пагадненьні аб умовах пастаўкі газу ў Беларусь на 2012 год, а таксама пра куплю "Газпрамам" 50% акыцыяў "Белтрансгазу"

Сурыкаў заявіў, што "размовы пра ўдакладненыя дзеяньняі ў сфэры стварэньня цаны на газ абодва бакі наладзілі".

Хада перамоваў, па словах Сурыкава, абодва бакі задавальняе.

Беларусь хоча атрымаць ад Ашчаднага банку Расеі 1 мільярд крэдыту

Беларусь працягвае перамовы з Ашчадным банкам Расеі пра крэдыт у 1 мільярд даляраў, паведаміў Аляксандар Сурыкаў

"Прынцыпова дасягнута дамоўленасьць пра крэдыт – не сындыкаваны крэдыт, а проста пра крэдыт. Зараз абмяркоўваюцца ўмовы яго атрыманьня", – заявіў Сурыкаў.

Дыплямат удакладніў, што на дадзены момант ужо не абмяркоўваецца такая ўмова крэдыту, як заклад акцыяў "Беларуськалія".

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў таксама паведаміў, што раней расейскія нафтавыя кампаніі вялі перамовы пра магчымае набыцьцё часткі актываў беларускіх НПЗ. Пры гэтым, удакладніў дыпламат, расейскія нафтавыя кампаніі праводзілі ўласныя ацэнкі "Нафтану" і Мазырскага НПЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG