Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Халіп: Жыцьцё Саньнікава і Дашкевіча пад пагрозай


Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, і праваабаронца Алена Танкачова правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды сытуацыі вакол палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча.

Ірына Халіп мела размову з адвакатамі пасьля таго, як тыя сустракаліся з Саньнікавым. Са словаў Халіп, Саньнікаў заявіў: ратуйце Дашкевіча любымі шляхамі, інакш ён загіне.

У Віцебскім цэнтрале Саньнікаў знаходзіўся ў адной камэры з Дашкевічам. Дашкевіч выглядае вельмі кепска, схуднелы і змарнелы.

Халіп паведаміла, што Дашкевіч спыніў галадоўку.

Халіп кажа, што ў магілёўскім і віцебскім ізалятарах да Саньнікава падыходзілі вязьні і папярэджвалі, што ёсьць пагроза ягонаму здароўю і жыцьцю, што яго могуць не давезьці да Бабруйску і нават забіць.

Ірына Халіп кажа, што калі Саньнікава пра гэта папярэдзілі, ён ня спаў двое сутак.

Халіп наўпрост зьвярнулася да кіраўніцтва МУС і Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў: "Грамадзяне начальнікі, не бярыце на сябе грэх забойства і прававога "бязьмежжа". Супрацоўнікі КДБ, як заўсёды, адмажуцца, а віна за гэта ляжа на вас".

Ірына Халіп кажа, што Саньнікава папярэджвалі: пагроза ёсьць і для жыцьця Зьмітра Дашкевіча.
XS
SM
MD
LG