Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная акцыя маўклівага пратэсту не адбылася

абноўлена

Кастрычніцкая плошча ў часе заяўленай акцыі "маўклівага пратэсту"
Кастрычніцкая плошча ў часе заяўленай акцыі "маўклівага пратэсту"
28 верасьня сябры суполкі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" заклікаюць прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу апоўначы на 29 верасьня, адразу па сканчэньні футбольнага матчу "БАТЭ-Барсэлёна".

0.30 Журналісты сыйшлі з Кастрычніцкай плошчы.

0.15 Актывістаў акцыі "маўклівага пратэсту" на Кастрычніцкай плошчы няма. Толькі некалькі п'яных заўзятараў пракрычалі "БАТЭ – чэмпіён!" Пазьней яны сыйшлі з плошчы.

23.50 На плошчы – шмат міліцэйскага начальства. Спэцназ міліцыі затрымаў двух чалавек зь ліку фанатаў. Іншыя пайшлі ўпрошваць міліцыю, каб адпусьцілі заўзятараў.

23.35 Спэцназ міліцыі накіроўвае натоўп заўзятараў так, каб людзі разыходзіліся са стадыёну. На Кастрычніцкай плошчы шмат журналістаў. За падзеямі на плошчы назірае спэцназ міліцыі.

Начная акцыя "маўклівага пратэсту"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:06 0:00
Наўпроставы лінк


БАТЭ пайграла зь лікам 0:5.

“Выкарыстоўваем вялікую колькасьць грамадзянаў на гульні БАТЭ - Барсэлёна, каб правесьці масавае, але мірнае мерапрыемства”, – заяўляюць арганізатары акцыі.

Суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” прапануе такі плян: “Працягласьць акцыі 1 гадзіну (з 00:00 да 01:00 гадзіны ночы) Увесь шлях ад стадыёна да Кастрычніцкай плошчы павінен заняць хвілінаў 15-20, яшчэ 20-40 хвілін можна паапладыраваць на галоўнай Плошчы нашага горада! На гэтым усё, ціха і мірна разыходзімся”.


View Глядзець вялікую мапу “Акцыя маўклівага пратэсту, 28 верасьня 2011”

Папярэднія акцыі:

21 верасьня
27 ліпеня
20 ліпеня
13 ліпеня
6 ліпеня
3 ліпеня
29 чэрвеня
22 чэрвеня
15 чэрвеня

Станьце карэспандэнтам «Свабоды»!
Зрабіце фота. Здыміце відэа.
Дашліце на адрасы rferl.minsk@gmail.com і svaboda@rferl.org
Пазваніце на тэлефон у Менску +375 17 266-39-52.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG