Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Яўдаху працягваюць судзіць за распаўсюд беларускіх кнігаў


Алесь Яўдаха

Алесь Яўдаха

28 верасьня працягваўся судовы працэс пад Алесем Яўдахам. На мінулым паседжаньні 23 верасьня ў судзе дапыталі сьведкаў з боку абвінавачаньня — супрацоўнікаў падатковай службы і паштавікоў.

Агулам на працэсе заяўлена 230 сьведак з боку абвінавачаньня. Гэта менчукі і жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі, якія набывалі беларускія кнігі.

На вечар 28 верасьня дапытана каля 30 сьведак. Паседжаньне працягнецца 29 верасьня а 10-й гадзіне.

Заснавальніка інтэрнэт-сэрвісу "Кнігі поштай" Алеся Яўдаху вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, а менавіта — распаўсюдзе беларускіх кнігаў праз пошту.

Яўдаха сябе вінаватым не прызнае.

Алесь Яўдаха высылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія цяжка набыць у дзяржаўных крамах. Пракуратура ўгледзела ў гэтым незаконнае прадпрымальніцтва і зьвярнулася ў суд.

Яўдаху пагражае ад двух гадоў абмежаваньня волі да трох гадоў турмы.

Працэс праходзіць у судзе Кастрычніцкага раёну Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG