Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі сёньня воблачна, тэмпэратура паветра да 15 градусаў цяпла

Сёньня ў сьвеце:


У памяшкваньні прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці па вул. Кульман, 4 – прэсавая канфэрэнцыя Ірыны Халіп, жонкі палітвязьня Андрэя Саньнікава, і кіраўніка Цэнтру прававых трасфармацыяў Алены Танкачовай. Пачатак а 11-ай.

На гістфаку БДУ – навуковая канфэрэнцыя “Актуальныя праблемы айчынай і ўсясьветнай гісторыі”, прысьвечаная 20-годзьдзю абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі.

У Менску на стадыёне “Дынама” адбудзецца футбольны матч БАТЭ- Барсэлона. Пачатак 21.45.

У Жэнэве працягваецца Асамблея членаў Усясьветнай арганізацыі інтэлектуальнай маёмасьці.


Ёсьць нагода:


Дзень чэскай дзяржаўнасьці – нацыянальнае сьвята Чэхіі. У гэты дзень чэхі таксама адзначаюць сьмерць свайго нацыянальнага патрона, Сьвятога Вацлава, які быў забіты ўласным братам у 935 годзе.


Таксама ў гэты дзень:


1066: Нармандцы на чале з Вільгельмам Заваёўнікам высадзіліся ў Англіі.

1921: У Празе скончылася Першая Усебеларуская канфэрэнцыя.

1939 — у Маскве была падпісана савецка-нямецкая дамова аб сяброўстве і мяжы, якая замацавала ліквідацыю Польшчы як дзяржавы. У гэты самы дзень перад нацыстамі капітулявала Варшава.

1953 – Мікіта Хрушчоў абраны першым сакратаром ЦК КПСС


У гэты дзень нарадзіліся:

551 да н.э.: Канфуцый, кітайскі філосаф

1573 — Караваджа, італьянскі мастак

1803 — Праспэр Мэрымэ, французкі пісьменьнік
1841 — Жорж Клемансо, французкі палітык

1924 — Марчэла Мастраяні, італьянскі актор

1929 — Дмытро Паўлычка, украінскі паэт, перакладчык, грамадзка-палітычны дзяяч

1934 — Брыжыт Бардо, француская кінаактрыса і фотамадэль, актывістка руху абароны правоў жывёл

1938 — Мечыслаў Грыб, беларускі палітык, старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у са студзеня 1994 па студзень 1996 г.

1979 - Анастасія Шпакоўская, беларуская акторка, артыстка тэатру і кіно. Салістка рок-гурту Naka.

У гэты дзень памерлі:

1895 — Люі Пастэр, францускі хімік і мікрабіёляг

1937 — Уладзіслаў Галубок, беларускі актор і рэжысэр. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатар, які называўся «Трупа Галубка». Вандроўны тэатар пабываў са сваімі спэктаклямі ў самых розных кутках Беларусі. Галубок адначасова выконваў абавязкі мастака-дэкаратара, музыканта-выканаўцы і рэжысёра. Першы Народны артыст БССР. Быў рэпрэсаваны, памёр у ГулАГУ.

Цытата на памяць


Адзіная сапраўдная памылка – не выпраўляць мінулых памылак

Канфуцый
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG