Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Варшаве, каля месца, дзе адбываецца штогадовая сустрэча АБСЭ, прысьвечаная выкананьню сябрамі арганізацыі праграмаў у сфэры так званага “чалавечага вымярэньня”, адбыўся пікет, удзельнікі якога патрабавалі вызваленьня Алеся Бяляцкага.

У пікеце, арганізаваным Хэльсынскім фондам правоў чалавека (Польшча), узялі ўдзел каля 30 праваабаронцаў ды прадстаўнікоў НДА з розных краінаў АБСЭ (Казахстану, Нарвэгіі, Узбэкістану, Расеі, Украіны ды інш.), у тым ліку і зь Беларусі (Алег Гулак з БХК і Валянцін Стэфановіч зь “Вясны”).


“Мэта пікету – перадусім зьвярнуць увагу на сытуацыю Алеся Бяляцкага. Праваабаронцы абараняюць найбольш неабароненых людзей, і яны ня могуць быць у такой сытуацыі, у якой апынуўся Алесь, яны ня могуць трапляць у турму. Яшчэ адна мэта – увогуле зьвярнуць увагу на ўсіх палітвязьняў у Беларусі, на тое, што рэпрэсіі рэжыму працягваюцца”, – сказала нашаму радыё Вольга Саламатава, супрацоўніца Хэльсынскага фонду, якая займаецца пытаньнямі, зьвязанымі зь Беларусьсю.

Удзельнікі пікету скандавалі “Свабоду Алесю”, “Свабоду Беларусі”.

Штогадовая канфэрэнцыя па чалавечым вымярэньні (свабода слова, свабода перамяшчэньня, магчымасьць узяць удзел у свабодных і справядлівых выбарах і г.д.) адкрылася ў Варшаве ўчора і будзе працягвацца 2 тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG