Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцэйскі начальнік абскарджвае апраўданьне апазыцыянэра ў Берасьці


Зьміцер Шурхай (у швэдры) з сваім адвакатам Віктарам Лынько.

Зьміцер Шурхай (у швэдры) з сваім адвакатам Віктарам Лынько.

Начальнік Маскоўскага РАУС Берасьця Ігар Жыгалаў абскарджвае рашэньне Маскоўскага суду аб апраўданьні актывіста Зьмітра Шурхая, вынесенае 2 верасьня.

Пра гэта каардынатар стваранай партыі БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай даведаўся з паведамленьня Маскоўскага суду Берасьця. У паведамленьні актывіста інфармуюць, што 29 верасьня а 9:30 у абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі начальніка РАУС.

Шурхай: «Мусіць, начальнік РАУС Ігар Жыгалаў ня згодны з тым, што мяне апраўдалі. А з чым ён ня згодны? З тым, што мяне затрымалі ні за што пасярод вуліцы, зьвінавацілі ў нецэнзуршчыне і прымусілі адседзець 7 сутак у ізалятары? Няхай бы лепей прабачэньня папрасілі, а не чынілі сабе ганьбу».

2 верасьня Маскоўскі суд Берасьця адмяніў ранейшую пастанову, згодна зь якой каардынатар БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай быў пакараны 7 суткамі арышту.

Зьмітра Шурхая затрымалі і зьвінавацілі ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня, напярэдадні маўклівай акцыі. Аднак 21 ліпеня Абласны суд адмяніў ранейшае рашэньне Маскоўскага суду і накіраваў справу на перагляд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG