Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік ізалятара: Саньнікаў здаровы, ён нават памыўся ў лазьні


Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў здаровы, яго абсьледавалі лекары, ціск нармальны, агульны стан задавальняючы, цялесных пашкоджаньняў няма, ён нават памыўся ў лазьні. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік адміністрацыі магілёўскага ізалятара № 4 палкоўнік Аляксандар Ламаза.

Ламаза кажа, што 26 верасьня Саньнікаў гутарыў з адным са сваіх адвакатаў Андрэем Варвашэвічам цягам гадзіны. Ламаза адзначыў, што Саньнікаў папрасіў пра такую сустрэчу, і адміністрацыя калёніі дазволіла.

Адвакатка Марына Кавалеўская, якая наведала Саньнікава 27-га верасьня, заявіла "Свабодзе", што днём раней вязьня перавялі ў адзіночную камэру.

Ламаза патлумачыў журналістам: паколькі рамантуюцца масты, этап да Бабруйску ўвесь час адкладаецца. Кіраўнік адміністрацыі ізалятара запэўніў, што Саньнікава завязуць у Бабруйск на гэтым тыдні.

Ламаза кажа, што пакет на Саньнікава закрыты і ён ня мае права глядзець, які будзе апошні пункт этапу.

Другі тыдзень Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую.

13 траўня былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG