Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса: "Беларускі прэзыдэнт як ліс, хітрун"


Лех Валенса
Лех Валенса
Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса лічыць, што ў кароткатэрміновай пэрспэктыве Захад павінен прытрымлівацца жорсткай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі.

"Беларускі прэзыдэнт як ліс, хітрун, яму вядома, што ён залежыць ад Расеі, а Эўропа не ў стане яму цяпер з-за складаных адносінаў дапамагчы. Ён імкнецца вытрымаць паўзу, выйграць для сябе час", – заявіў Валенса на сустрэчы з журналістам з краінаў-удзельніцаў праграмы "Ўсходняе партнэрства".

Валенса перакананы, што менавіта цяпер Эўропа павінна дамагацца выкананьня сваіх патрабаваньняў і праводзіць жорсткую лінію ў дачыненьні да Беларусі. Але ў доўгатэрміновай пэрспэктыве Эўропа пойдзе на перамовы зь Беларусьсю і можна чакаць паляпшэньня адносінаў, прагназуе Валенса.

У кароткатэрміновай пэрспэктыве Захад павінен прытрымлівацца жорсткай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, лічыць Лех Валенса, перадае БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG