Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклапочана сытуацыяй са свабодай слова ў Беларусі


Менск, 19.12.2011

Менск, 19.12.2011

Выступаючы на нарадзе па чалавечым вымярэньні ў Варшаве 26 верасьня, кіраўнік камітэту ў справах дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях Парлямэнцкай асамблеі (ПА) АБСЭ Матэа Мэкачы заклікаў афіцыйны Менск вызваліць усіх вязьняў сумленьня.

Як паведаміла прэсавая служба ПА АБСЭ, Мэкачы адзначыў той факт, што працоўная група ПА АБСЭ па Беларусі так і не змагла наведаць Мінск пасьля разгону апазыцыйнай дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 г. для сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

Мэкачы зьвярнуў увагу на шматлікія праблемы з правамі чалавека ў Беларусі, уключаючы свабоду СМІ, свабоду сходаў, а таксама справядлівыя выбары і сьмяротнае пакараньне.

У сваю чаргу прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды прэсы Дуня Міятавіч заявіла: за апошні год сытуацыя са свабодай слова ў рэгіёне АБСЭ пагоршылася - журналістаў арыштоўваюць, СМІ зачыняюць.

Паводле Міятавіч, яна ўжо даўно хоча наведаць Беларусь, каб сустрэцца з рэпрэсаванымі журналістамі, але беларускія ўлады адмаўляюць ёй ва ўязной візе.

На нарадзе таксама выступіла Наталіля Радзіна, якая ў верасьні атрымала палітычны прытулак у Літве. Яна, у прыватнасьці, заявіла, што сёньня ў Беларусі ніводзін незалежны журналіст ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы.

"Усе 17 гадоў дыктатуры ў Беларусі няма свабоды слова, адсутнічаюць незалежныя тэлеканалы, радыё і зачыненыя практычна ўсе незалежныя газэты. Дзьве ацалелыя агульнанацыянальныя газэты - "Народная воля" і "Наша Ніва" - кожны дзень змагаюцца за сваё існаваньне і могуць быць зачыненыя ў любы момант ", - адзначыла Радзіна.

У гэтых умовах, па яе словах, узрасла роля інтэрнэту. "Гэта сёння адзіная адносна даступная крыніца праўдзівай інфармацыі аб тым, што адбываецца ў краіне. У адказ улады ўзмацнілі рэпрэсіі. Указ аб інтэрнэце, які дзейнічае сёння ў Беларусі, блякуе папулярныя незалежныя інтэрнэт-рэсурсы ў дзяржаўных установах. Сайты charter97.org, "Беларускага партызана", "Радыё Свабода", "Нашай нівы", "Эўрарадыё" блякуюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў час выступленьняў апазыцыі або ў дні выбараў", - падае словы свайго рэдактара сайт charter97.org.

Радзіна перакананая, што для бяспекі беларускіх журналістаў неабходна "змагацца з дыктатурай". "Пакуль Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, ні журналісты, ні звычайныя грамадзяне Беларусі ня могуць быць у бясьпецы", - заявіла журналістка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG