Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Сонечна,


тэмпэратура – да 20 градусаў цяпла

Не праходзьце міма


На гістфаку БДУ (Чырвонаармейская, 6) пачынаецца двухдзённая навукова-практычная канфэрэнцыя маладых навукоўцаў “Актуальныя праблемы айчыннай і ўсясьветнай гісторыі”, прысьвечаная 20-ай гадавіне абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі і 90-ай гадавіне БДУ.

Сёньня ў сьвеце:


У Кракава пачынаецца Нефармальны газавы саміт

Ёсьць нагода


Усясьветны дзень турызму

Таксама ў гэты дзень:


1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам

1821: Мексіка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі

1920: Войскі С. Булак-Балаховіча занялі Пінск.

1941 – Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай

У гэты дзень нарадзіліся:

1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі

1871 –італьянская паэтка Грацыя Деледа (пам.1936), ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926).

1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі

1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛагу, год сьмерцмі невядомы.

1903 -- Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.
1909: Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі:

1551 -- Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ

1700 -- Інакенцій XII, Папа Рымскі

1917 -- Эдгар Дэга, французскі мастак

1958: -- Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар

Цытата на памяць:


Праз цёмныя хмары на чуждай старонцэ
Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,
І гоман пачуў я з радной стараны:
"Свабода калоціца ў нашэ ваконцэ,
За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!"
Сынкі! А мы штожа?
Нам будзе нягожа
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей не аглядайцесь,
Хутчэй сабірайцесь
І будзем гатовы ў дарогу!

Станілсаў Булак-Булаховіч
XS
SM
MD
LG