Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указ аб адстаўцы віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Раней Мядзьведзеў прапанаваў Кудрыну цягам дня прыняць рашэньне аб адстаўцы. Падчас пасяджэньня прэзыдэнцкай камісіі па мадэрнізацыі, якое праходзіць ва Ўльянаўскай вобласьці, Мядзьведзеў заявіў, што кожны, хто сумняецца ў курсе прэзыдэнта і ўраду, мае права зьвярнуцца да яго з заявай аб адстаўцы.

Заява стала рэакцыяй на словы Кудрына, які сказаў, што ня мае намеру працягваць працу ў наступным урадзе, калі прэм’ерам будзе Дзьмітрый Мядзьведзеў.

Падчас зьезду «Адзінай Расеі» Ўладзімер Пуцін і Дзьмітрый Мядзьведзеў абвясьцілі, што партыю на выбары павядзе Мядзьведзеў, які ў выпадку яе перамогі ўзначаліць урад, а на пасаду прэзыдэнта будзе балятавацца Пуцін:

«Вам трэба будзе вызначыцца вельмі хутка і даць мне адказ. Ці вы зыходзіце з таго, што рознагалосьсі, якія вы называеце, не існуюць, і тады вам прыйдзецца з гэтай нагоды даць камэнтар. Калі ж гэтыя рознагалосьсі існуюць, я іншага выйсьця ня бачу, хоць мне, вядома, непрыемна», — сказаў Мядзьведзеў, зьвяртаючыся да Кудрына.

Кудрын адзначыў, што ў іх з прэзыдэнтам сапраўды існуюць рознагалосьсі, аднак перад прыняцьцем рашэньня аб адстаўцы ён параіцца з Пуціным.

«Вы можаце параіцца з кім заўгодна, у тым ліку з прэм’ер-міністрам, але пакуль я прэзыдэнт, такія рашэньні я прымаю сам», — адказаў Мядзьведзеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG