Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Ірыне Халіп паведамілі, што яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў Магілеўскім СІЗА.

“Аказваецца, на мінулым тыдні яго трымалі ў віцебскім цэнтрале…. У Магілёў выяжджае адвакат. Пакуль адвакат не пабачыць Андрэя, я ня буду верыць афіцыйнай інфармацыі”, – заявіла Халіп “Свабодзе”.

Раніцай 26 верасьня Ірыне Халіп у бабруйскай калёніі паведамілі, што Саньнікава там няма. Хоць паводле папярэдняй інфармацыі, яго павінны былі прывезьці ў гэтую калёнію ў суботу 24 верасьня.

21 верасьня стала вядома, што Саньнікава этапуюць з наваполацкай калёніі ў бабруйскую ПК-2.

13 траўня былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
XS
SM
MD
LG