Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці забаранілі марш супраць гвалтоўных зьнікненьняў


Раман Кісьляк
Раман Кісьляк
Берасьцейскі гарвыканкам адмовіў праваабаронцу Раману Кісьляку ў просьбе зладзіць акцыю "Марш супраць гвалтоўных зьнікненьняў".

Кісьляк павінен быў заключыць дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі й камунальнікамі. Аднак праваабаронца не зрабіў гэтага.

"Па-першае, прадстаўнікі ўлады мне адказалі не ў адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах, бо няма такога тэрміну — "адмоўлена". Яны мелі права або забараніць, або дазволіць. Аднак практыка паказвае, што яны пастаянна пішуць "адмоўлена". А калі прыходзяць у суд, то кажуць, што нічога нам не забараняюць, а проста адмаўляюць у канкрэтным месцы. Гэта ў іх такая хітрасьць. Па-другое, я ня бачу сэнсу для дэманстрацыі зь некалькіх чалавек заключаць гэтыя дамовы зь міліцыяй, камунальнікамі і мэдыкамі. Калі б плянавалася 5 тысяч чалавек — то безумоўна, а для дэманстрацыі з 5 чалавек гэта абсурдна гучыць", — заявіў Кісьляк "Свабодзе".

Раман Кісьляк мае намер абскарджваць адмову ў пракуратуры Берасьцейскай вобласьці, у Берасьцейскім аблвыканкаме, а таксама ў судзе.

Акцыя плянавалася 30 верасьня на бульвары Касманаўтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG