Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эдвард Лукас аб "брэжнеўскіх" пэрспэктывах трэцяга тэрміну Пуціна


Эдвард Лукас
Эдвард Лукас
Вяртаньне Ўладзіміра Пуціна ў прэзыдэнцкае крэсла ў шматлікіх экспэртаў выклікае асацыяцыі з часамі застою ў СССР. Пра падобную небясьпеку згадаў у інтэрвію Радыё Свабода Эдвард Лукас, рэдактар брытанскага тыднёвіка The Economist і аўтар некалькіх кніг пра ўзаемадачыненьні Расеі і Захаду.

Радыё Свабода: Ці можна параўнаць Пуціна зь Леанідам Брэжневым, які доўгія гады быў савецкім лідэрам?

Эдвард Лукас: Я мяркую, што аналёгія з Брэжневым даволі дакладная. Вядома, ён - ня Брэжнеў. Пуцін фізычна здаровы, а Расея цяпер - не паліцэйская дзяржава з плянавай эканомікай. Але адчуваньне карумпаванасьці і некампэтэнтнасьці - вельмі падобнае.

РС: Ці стала для вас неспадзеўкай рашэньне Пуціна зноў балятавацца ў прэзыдэнты?

ЭЛ: Я ня думаю, што гэта нейкі асаблівы сюрпрыз. Мы ўжо дзесяць гадоў ведаем, што Пуцін - галоўны чалавек у Расіі. Адзіным пытаньнем было, якім чынам ён зьбіраецца захоўваць уладу, а не ці застанецца ён ва ўладзе. Ён абраў найбольш відавочны шлях, вырашыўшы зноў стаць прэзыдэнтам.

РС: Але, калі Пуцін і пры Мядзьведзеву заставаўся галоўным у краіне чалавекам, то навошта яму спатрэбілася зноў станавіцца фармальным кіраўніком дзяржавы?

ЭЛ: Калі ўлічыць, як працуе цяперашняя расейская сыстэма, фармальныя паўнамоцтвы дзяржаўных пасадаў вельмі важныя. Гэта не Кітай,
Пуцін - закладнік той сыстэмы, якую сам ён і стварыў.

дзе Дэн Сяопінам магу кіраваць з-за кулісаў, не Сынгапур, дзе Лі Хуанюй мог кіраваць з-за кулісаў. Важны папяровы паток, важныя подпісы, пячаткі. Я мяркую, што знаходжаньне Мядзьведзева дэ-юрэ на пасадзе кіраўніка дзяржавы стварала для Пуціна адчуваньне нестабільнасьці і нязручнасьці. Так што Пуцін прызначыў у каманду Мядзьведзева чалавека, які сачыў за папяровым патокам, і зрабіў усё для таго, каб не зьявілася групоўка, якая падтрымлівае Мядзьведзева.

РС: Ці можна чакаць зьменаў у расейскай палітычнай сыстэме пасьля вяртаньня Ўладзіміра Пуціна на прэзыдэнцкую пасаду?

ЭЛ: У нейкім сэнсе, Пуцін - закладнік той сыстэмы, якую сам ён і стварыў. Ён - судзьдзя, сіла, якая забясьпечвае балянс. Калі ўсе гэтыя кланы пачынаюць варагаваць - ён вырашае пытаньні. Ён - закладнік сыстэмы, якую стварыў. Гэта азначае, што сам ён ня можа яе зьмяніць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG