Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прагноз Усясьветнага банку: рост рэзка запаволіцца


Усясьветны банк прагназуе, што ў 2012 годзе Беларусь чакае рэзкае запаволеньне тэмпаў росту ВУП: на ўзроўні 2% супраць 6% сёлета.

"У Беларусі тэмпы росту былі высокімі. Але яны падтрымліваліся за кошт калясальнага росту запазычаньняў. Так працягвацца далей не магло, і гэта прывяло да таго макраэканамічнага крызісу, які мы цяпер назіраем. Доўг як бы бурыцца пад уласнай вагой, надыходзіць каляпс, як пры раптоўным сардэчным прыступе", — цытуе ІТАР-ТАСС віцэ-прэзыдэнта па Эўропе і Цэнтральнай Азіі Філіпа Ле Уэру.

"Шчыра кажучы, ранейшыя тэмпы росту ў апошнюю пару гадоў былі зьлёгку штучнымі. Цяпер мы бачым хрэстаматыйны прыклад макракрызісу", — дадаў прадстаўнік УБ.

У новым прагнозе Міжнароднага валютнага фонду ацэнка тэмпаў росту ВУП у Беларусі зьніжаная на 2011 год з 5,5 да 5% , на 2012 год — з 1,4% да 1,2%.

Паводле дадзеных Белстату, ВУП Беларусі за студзень-жнівень сёлета вырас на 9,1% параўнальна з аналягічным пэрыядам летась, перадае БелаПАН.

Валавы ўнутраны прадукт — рынкавы кошт усіх канчатковых тавараў і паслуг (гэта значыць прызначаных для непасрэднага ўжываньня), вырабленых за год ва ўсіх галінах эканомікі на тэрыторыі дзяржавы для спажываньня, экспарту і назапашваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG