Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: сабралі грошы на сокі і цыгарэты для вязьняў


У Гомелі грамадзкія актывісты арганізавалі збор сродкаў для перадачаў Дзьмітрыю Шаўчэнку, Андрусю Цянюту й Кастусю Жукоўскаму.

Моладзевы актывіст Ільля Міронаў паведаміў, што на сабраныя грошы для вязьняў набылі сокі й цыгарэты. Міронаў завёз перадачы ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

Дзьмітры Шаўчэнка адбывае 15-суткавы арышт за тое, што распаўсюджваў улёткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасьня.

Андруся Цянюту пакаралі 10 суткамі арышту за тое, што раздаваў мінакам запрашэньні на Народны сход 8 кастрычніка.

Кастусь Жукоўскі адбывае 15 сутак нібыта за лаянку й супраціў спэцназаўцам міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG