Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Атунбаева спадзяецца, што Бакіева выдадуць Кіргізстану


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева спадзяецца, што былы кіраўнік гэтай краіны Курманбек Бакіеў, а таксам асобы зь ягонага атачэньня, якіх вінавацяць у цяжкіх злачынствах, будуць экстрадаваныя на радзіму.

"Гэтае пытаньне (аб экстрадыцыі — Інтэрфакс) заўсёды стаіць на парадку дня, такія людзі не павінны адседжвацца за мяжой", — заявіла Атунбаева на брыфінгу ў панядзелак.

Яна падкрэсьліла, што "вельмі важна, каб усё нарабаванае вярнулася назад, і ўсе, хто мае прытулак за мяжой, былі аддадзены назад".

Зрынуты з пасады прэзыдэнта Кіргізстану Курманбек Бакіеў ад красавіка 2010 году знаходзіцца ў Беларусі, яго малодшы сын Максім — у Лёндане, месца знаходжаньня іншых сваякоў праваахоўным органам Кіргізстану невядомае.
XS
SM
MD
LG