Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Халіп шукае Саньнікава пры дапамозе міліцыі


Андрэй Саньнікаў

Андрэй Саньнікаў

26 верасьня журналістцы Ірыне Халіп у бабруйскай калёніі паведамілі, што там няма яе мужа Андрэя Саньнікава.

У пятніцу 23 верасьня супрацоўнікі калёніі казалі, што былога кандыдата на прэзыдэнта Саньнікава павінны прывезьці ў суботу.

“Зараз я еду ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Калі мне там не адкажуць на пытаньне, дзе мой муж, я пайду ў міліцыю па месцы рэгістрацыі Андрэя і напішу заяву, што зьнік чалавек”, – заявіла Ірына Халіп “Свабодзе”.

21 верасьня стала вядома, што Санікава этапуюць з наваполацкай калёніі ў бабруйскую ПК-2.

13 траўня былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG