Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступная акцыя "маўклівага пратэсту" будзе апоўначы 28 верасьня


Сябры суполкі "Рэвалюця праз сацыяльныя сеткі" заклікаюць прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу апоўначы з 28 на 29 верасьня, адразу па сканчэньні футбольнага матчу "БАТЭ-Барсэлёна".

“Ня будзем "вынаходзіць ровар" як гаварыцца, а проста выкарыстоўваем вялікую колькасьць грамадзянаў на гульні БАТЭ - Барсэлёна, каб правесьці масавае, але мірнае мерапрыемства” – пішуць арганізатары акцыі.

Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі прапануе такі плян: “Працягласьць акцыі 1 гадзіну (з 00:00 да 01:00 гадзіны ночы) Увесь шлях ад стадыёна да Кастрычніцкай плошчы павінен заняць хвілінаў 15-20, яшчэ 20-40 хвілін можна паапладыраваць на галоўнай Плошчы нашага горада! На гэтым усё, ціха і мірна разыходзімся”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG