Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Судзяць міліцыянта, які не "адкатаў пальчыкі" Канавалаву


26 верасьня ў Віцебскім абласным судзе заплянаваны разгляд справы супраць экспэрта, які не правёў дактыласкапію Дзьмітрыя Канавалава.

Міліцыянта вінавацяць у службовай халатнасьці.

Дзьмітры Канавалаў – галоўны падазраваны ў справе выбухаў у Віцебску (14 і 22 верасьня 2005 году) і ў Менску (3 ліпеня 2008 году), а таксама ў тэракце на станцы мэтро Кастрычніцкая 11 красавіка 2011 году.

21 верасьня ў на працэсе Кавалёва-Канавалава, які гэтымі днямі адбываецца ў Доме правасудзьзя, агучылі пратакол допыту 28 красавіка. Канавалаў распавёў, як абмінуў абавязковую працэдуру здачы адбіткаў пальцаў. Калі адбіткі пальцаў зьбіралі на заводзе, ён прыкінуўся хворым і ўзяў бальнічны. А калі яго выклікалі ў ваенкамат, каб узяць адбіткі пальцаў, то заявіў, што праходзіў дактыляскапію на заводзе.
XS
SM
MD
LG