Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коктыш: «Да Лукашэнкі няма даверу ні ў Пуціна, ні ў Мядзьведзева»


Кірыл Коктыш

Кірыл Коктыш

Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыла Коктыш камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі:

«Мне здаецца, што гэта нейкае чаканьне таго, што структура глябальнай эканомікі ў сёньняшнім стане доўга існаваць ня будзе. І наперадзе нас чакаюць істотныя трансфармацыйныя працэсы. Таму Пуцін і імкнецца выйсьці наперад, каб у ручным рэжыме, а не ў рэжыме інстытуцыянальным кіраваць новымі працэсамі.

На беларуска-расейскіх дачыненьнях гэта асабліва не адаб’ецца. Сёньня адносіны беларускага прэзыдэнта што зь Мядзьведзевым, што з Пуціным, мякка кажучы, асабліва ня склаліся. Яны ня роўныя. Гэта — ня драма, не катастрофа. Але ж цёплых адносінаў, даверу ўжо няма. Таму, мне здаецца, нічога прынцыпова ня зьменіцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG