Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: «У Пуціна на першым пляне ідэя геаграфічнага пашырэньня Расеі»


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі:

«Для мяне гэтае рашэньне не зьяўляецца палітычна лягічным. Але, відаць, у расейскага кіраўніцтва па-ранейшаму нейкая свая лёгіка.

Што тычыцца стасункаў Беларусі і Расеі, то, канечне, яны вымалёўваюцца больш небясьпечнымі і больш рызыкоўнымі, чым у тым выпадку, калі б прэзыдэнтам заставаўся Мядзьведзеў. Той, калі не спавядае, дык ва ўсялякім разе дэманструе дэмакратычныя памкненьні.

А ў Пуціна ўсё гэта на заднім пляне, як у тэатры. А на першым — ідэя велічы Расеі, ідэя яе пашырэньня. Пашырэньня толькі геаграфічнага, а не пашырэньня глыбіннага, вэртыкальнага, па лініі зямля — неба. Пакуль бачна памкненьне зямля — зямля, то бок захапіць як мага больш. А пасьля ўжо разводзіць рукамі і пытацца: а дзеля чаго, дзеля чаго?»

Дзейны прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў вылучыць кандыдатуру Ўладзімера Пуіцна на пасаду прэзыдэнта краіны на зьезьдзе партыі «Адзіная Расея». Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ў сакавіку 2012 году.

На гэтым жа форуме дзейнаму прэзыдэнту краіны прапанавалі ўзначаліць выбарчы сьпіс партыі на выбарах у Дзярждуму. Гэтыя выбары пройдуць у сьнежні 2011 году.

Уладзімер Глод, Менск
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG