Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тацяны Севярынец не ўзялі перадачы для Зьмітра Дашкевіча


Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец

Старшыня “Маладога фронту”, сябра “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, палітвязень Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў Віцебску транзытам. Пра гэта віцебскай абласной каардынатарцы БХД Тацяне Севярынец паведамілі ў СІЗА № 2, дзе часова памясьцілі Дашкевіча, інфармуе сайт bchd.info.

Даведаўшыся з мэдыяў, што лідэр “Маладога фронту” знаходзіцца ў СІЗА № 2 Віцебску Тацяна Севярынец зьвярнулася ў гэтую ўстанову, дзе ёй пацьвердзілі факт знаходжаньня там Зьмітра Дашкевіча.

Каб падтрымаць Зьмітра, Тацяна Севярынец набыла яму цёплай вопраткі і прадуктаў. Але пасьля таго, як віцебская каардынатарка БХД аформіла ўсе неабходныя дакумэнты для перадачы палітвязьню рэчаў і прадуктаў, ёй заявілі, што Зьмітра Дашкевіча ў СІЗА няма. У адказ Тацяна Севярынец паведаміла, што ведае аб знаходжаньні вязьня менавіта ў названым сьледчым ізалятары. Тады ёй паведамілі, што перадачы ня могуць прыняць, бо зьняволеным, якія знаходзяцца ў СІЗА транзытам, забаронена перадаваць рэчы і прадукты.

Тое самае Тацяне Севярынец заявіў і начальнік СІЗА Міласьціўцаў. Адмовіўшыся перадаць палітвязьню нават “прывітаньне”, ён разам з тым адзначыў: “Можаце быць упэўнены, ён не галадае”.
XS
SM
MD
LG