Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву з 13 па 20 верасьня 2011 году, паводле ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, вырас на 3,9%, з пачатку месяца адносна сярэдніх цэнаў жніўня 2011 году — на 10,5%, паведамляе прэс-служба ведамства.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на

  • гарэлку (31%),
  • сьвініну, яйкі курыныя (25%),
  • паўфабрыкаты мясныя зь ялавічыны (24%),
  • цукар (20%),
  • мяса птушкі (18%),
  • селядзец салёны (15% ),
  • каўбасу вараную (13%),
  • алей расьлінны і жывёльны, піва (10%),
  • рыбу жывую, ялавічыну першай катэгорыі, малако і малочныя прадукты, хлеб і хлебабулачныя вырабы, безалькагольныя напоі (6-9%),
  • кандытарскія вырабы, гарбату, маянэз (4,6-5,5%),
  • тытунёвыя вырабы (35%),
  • мэдыкамэнты (17%),
  • шпалеры (15%),
  • электратавары (11%),
  • абутак (10%),
  • мэблю, адзеньне, парфумна-касмэтычныя тавары, сынтэтычныя мыйныя сродкі (5,9-8,1%),

паслугі

  • вышэйшай адукацыі (15%),
  • побытавыя (6,4%),
  • гарадзкога транспарту (6,3%),
  • мэдыцынскія (3,9%).


Інфармацыя падрыхтавана на аснове штотыднёвай рэгістрацыі спажывецкіх цэнаў на 155 відаў тавараў і паслуг у 31 горадзе краіны.

З студзеня па жнівень рост спажывецкіх цэнаў склаў 53,6%, з улікам верасьня — 69,7%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG