Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Воблачна,


тэмпэратура ад 12 да 19 градусаў цяпла.

Не праходзьце міма:


У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбудзецца сэмінар па экалягічнай журналістыцы.

Сёньня ў сьвеце:


У Варшаве пачынаецца канфэрэнцыя АБСЭ па чалавечым вымярэньні.

У Варшаве а 17.30 па вуліцы Вейскай (Wiejska), 13/3 адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага дому.

Парлямэнт Сэрбіі галасуе ў пытаньні аб прыняцьці закону аб рэстытуцыі.

Таксама ў гэты дзень:


1629 – падпісана замірэньне паміж Рэччу Паспалітай і Швэцыяй, якім скончылася вайна 1600 – 1629 гадоў.

1655 – расейскія войскі спалілі Пінск.

1960 – Фідэль Кастра сказаў самую доўгую прамову ў гісторыі ААН, якая доўжылася 4 гадзіны 29 хвілін.

1960 – Кенэдзі і Ніксан правялі паміж сабой першыя ў гісторыі выбараў прэзыдэнтаў ЗША тэлевізійныя дэбаты.

1969 – выйшаў апошні альбом гурту "Beatles" “Abbey Road».

1990 – створана Беларускае таварыства архівістаў.


У гэты дзень нарадзіліся:


1788 – Іван Насовіч, беларускі філёляг, этнограф і фальклярыст, стваральнік слоўніка беларускай мовы.

1849 – Іван Паўлаў, расейскі фізіёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1889 – Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф.

1898 – Джордж Гершвін, амэрыканскі кампазытар.

1925 – Навум Кісьлік, беларускі пісьменьнік.


У гэты дзень памерлі:

1966 – беларускі сэлекцыянэр Іван Сікора. Ён адным зь першых у Эўропе распрацаваў мэтодыку лячэньня і амаладжэньня пладовых дрэваў. Распаўсюдзіў па Беларусі больш за 50 тысяч саджанцаў. Шмат гадоў прысьвяціў вывядзеньню гібрыднага гатунку яблыкаў павышанай зімастойкасьці. Выведзены гібрыд пасьля ягонай сьмерці быў названы "Памяць Сікоры". Адным зь першых у Беларусі Сікора заняўся раянаваньнем расьлінаў-экзотаў з Далёкага Ўсходу.

1990 – Альбэрта Маравія, італьянскі пісьменьнік.

Мінус 365


Беларускі праваабарончы форум даслаў заяву Лукашэнку

Цытата на памяць:


“Усе шляхі думкі больш ці менш адчувальным спосабам загадкава вядуць праз мову” – Марцін Гайдэгер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG