Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка:"Беларуськалій" каштуе 30 мільярдаў


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе пра гатоўнасьць абвясьціць адкрыты конкурс па выбары інвэстара на асваеньне новых радовішчаў калійных соляў і, магчыма, конкурс па продажы пакета акцый "Беларуськалія".

"Беларусь гатовая, не зацягваючы тэрміны, на конкурснай аснове абраць інвэстара для асваеньня новых пэрспэктыўных радовішчаў калійных соляў. Мы ніколі не хавалі той факт, што вядзем сур'ёзную прапрацоўку па адным з асноўных інвэстыцыйных праектаў у нашай краіне. Я маю на ўвазе пытаньні распрацоўкі новых радовішчаў калійных соляў " — заявіў Лукашэнка 23 верасьня на сустрэчы з кіраўніком групы кампаній "Boulle Mining Group" Раймонам Булем, паведамляе прэс-служба прэзыдэнта.

Паводле Лукашэнкі, ацэнка "Беларуськалія" завершана.

"Ашчадны банк пацьвердзіў нашу цану ў 30 мільярдаў даляраў", — сказаў кіраўнік краіны.

"Галоўная ўмова адна — ні ў якім выпадку не тармазіць гэтыя працэсы. Ёсьць інвэстары, хто прапануе лепшыя ўмовы, той і будзе распрацоўваць новыя радовішчы.

Хто прапануе вялікую цану, калі нам трэба будзе прадаць нейкія акцыі нашага асноўнага прадпрыемства, тады мы будзем вырашаць пытаньне. Але ўсё павінна быць сумленна, адкрыта, на конкурснай аснове: лепшыя ўмовы, лепшыя прапановы будуць неадкладна прынятыя".

Адносна асваеньня новых радовішчаў калійных соляў у Беларусь ужо паступіў "цэлы шэраг прапаноў інвэстараў, у тым ліку і ад групы кампаній Boulle Mining Group".

Раймон Буль назваў размову з Лукашэнкам канструктыўнай.

"Мы лічым, што існуе спрыяльны клімат для інвэставаньня ў Беларусь. Група кампаній "Boulle Mining Group" праводзіць прасунутыя перамовы з урадам па праекце інвэставаньня ў горназдабыўную прамысловасьць на мільярды даляраў у сфэры вытворчасьці калійных угнаеньняў", — сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG