Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Словы Саакашвілі датычныя ня ўсёй беларускай апазыцыі"


Каха Гагалашвілі

Каха Гагалашвілі

Дырэктар грузінскага Цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Каха Гагалашвілі лічыць, што крытыка Саакашвілі беларускай апазыцыі абумоўленая ў значнай ступені нявызначанасьцю адносна прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Гагалашвілі: "Мяркую, што матывацыя Саакашвілі падтрымліваць кіраўніка Беларусі палягае ў тым, што Грузія больш за ўсё непакоіць нявызначанасьць адносна прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.У выпадку прызнаньня Менскам незалежнасьці гэтых двух расейскіх рэгіёнаў, на што Менск пастаянна штурхае Расея. Стварыўся б прэцэдэнт, што на абшарах былога СССР нехта прызнае незалежнасьць гэтых рэгіёнаў. Створыцца таксама магчымасьць прыцягненьня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі да Мытнага зьвязу, у які Беларусь увайшла разам з Казахстанам і Расеяй. І канешне, такія магчымыя вельмі важныя ўскладненьні для Грузіі вымушаюць Саакашвілі падтрымліваць Лукашэнку. Нягледзячы на тое, што, канешне, у Грузіі ня могуць апраўдваць аўтарытарныя мэтады, якія Лукашэнка прымяняе ў адносінах насельніцтва і ў адносінах апазыцыі. З другога боку, на прыкладзе Грузіі мы ведаем, што шмат якія гульцы сярод апазыцыі могуць сапраўды прадстаўляць інтарэсы Расеі. Я не кажу пра ўсю беларускую апазыцыю беларускую, але, магчыма, ёсьць і такія сілы ў беларускай апазыцыі. Я не экспэрт у беларускай праблематыцы, але на прыкладзе Грузіі я магу меркаваць, як дзейнічае Расея ў краінах, кіраўніцтва якіх яна хоча зрынуць альбо зьмяніць. Я думаю, што заявы Саакашвілі не павінны адносіцца да ўсёй апазыцыі ў Беларусі, а толькі да часткі, якая кантралюецца з Масквы. Але ў агульным, нават у такой сытуацыі нельга цалкам апраўдаць падобныя заявы. Тым больш, мы бачым адносіны ЭЗ, заходніх дзяржаў да працэсаў у Беларусі. І хаця гэта вельмі складана, думаю, у канчатковым выніку Саакашвілі ўсё ж прыйдзецца выступіць хаця б з частковай крытыкай Лукашэнкі адносна ягоных недахопаў".

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які ў чацьвер сустрэўся з прэзыдэнткай Літвы Далёй Грыбаўскайце, пахваліў яе крытычныя заўвагі наконт беларускай апазыцыі, паведамляе lrytas.lt са спасылкай на агенцтва BNS. М.Саакашвілі спадабаліся словы Д.Грыбаўскайце пра тое, што апазыцыю хвалююць толькі грошы. «Я чытаў вашу заяву пра беларускую апазыцыю. Вельмі добрая заява», - сказаў Саакашвілі на пачатку размовы. «Ну, як сказаць. Вядома, гэта далікатнае пытаньне», - адказала літоўская прэзыдэнтка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG