Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных Марылюіза Бэк заклікала беларускія ўлады неадкладна паведаміць адвакатам кандыдата на прэзыдэнта на выбарах 2010 году палітвязьня Андрэя Саньнікава пра месцазнаходжаньне палітыка.

Нямецкі палітык адзначыла ў сваёй заяве, што адсутнасьць цягам пяці дзён усялякай інфармацыі пра лёс вядомага палітыка, якога вывезьлі з наваполацкай калёніі ў невядомым кірунку, ня можа не выклікаць заклапочанасьці, тым больш што зь беларускіх турмаў даходзяць зьвесткі пра жорсткае абыходжаньне і катаваньні ў дачыненьні да палітвязьняў.

Як паведаміла ў размове са "Свабодай" жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп, да гэтага часу на яе званкі, а таксама на запыты адвакатаў у дэпартамэнце выкананьня пакараньняў адказваюць толькі адно: асуджаны знаходзіцца ў дарозе.
XS
SM
MD
LG