Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Гулак: пасяджэньне рады павінна было адбыцца пры наяўнасьці палітвязьняў


Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей распусьціў грамадзка-кансультатыўную раду, каб яе сяброў не абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі.

Паводле сябра рады, старшыні БХК Алега Гулака, гэтае рашэньне спадара Макея было нечаканым, ён пра яго даведаўся з мэдыяў. На 28 верасьня плянавалася чарговае пасяджэньне гэтай структуры, прысьвечанае грамадзянскай супольнасьці.

"Канечне, вялікая праблема ў тым, што пасяджэньне гэтай рады павінна было адбывацца ў той сытуацыі, калі яшчэ ня вызваленыя палітвязьні. Гэта вельмі сур'ёзная і ня вырашаная праблема. І рада павінна была зьбірацца, пакуль ня вызваленыя палітвязьні. Відавочна, калі б гэтае пытаньне было вырашана да гэтага пасяджэньня, то сытуацыя склалася б інакш".

Паводле Гулака, падобныя структуры павінны існаваць у краіне.

"Наяўнасьць такіх структур, якія рэальна працуюць, — гэта сьведчаньне здаровага працэсу ў краіне. Калі б такія структуры былі і рэальна працавалі. На жаль, з таго, што мы атрымалі, відавочна, што такога разуменьня не было".

Таксама спадар Гулак адзначыў: праблема палягае ў тым, што, "на жаль, рада за час свайго існаваньня не змагла зрабіць нічога сур'ёзнага, каб адбіць ва ўсіх ахвоту яе крытыкаваць".

Станіслаў Багданкевіч: рада была поўнасьцю бяззубая
Макей распусьціў сваю раду
XS
SM
MD
LG