Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан, які сёньня ехаў у Літву, быў зьняты з транспарту на беларускай мяжы. Памежнікі патлумачылі апазыцыйнаму палітыку, што адносна яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі.

Як паведаміў "Свабодзе" Алег Корбан, супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па падзеях 19 сьнежня 2010 году:

"Аднак мне паведамілі з КДБ Беларусі, што гэтая справа закрытая. І таму я спакойна ехаў у Вільню, дзе сёньня праходзіць сэмінар па стратэгіі дзеяньняў моладзевых арганізацыяў Беларусі. Мабыць, на мяжы яшчэ ня ведаюць пра гэтае рашэньне".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG