Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станіслаў Багданкевіч: рада была поўнасьцю бяззубая


Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей распусьціў грамадзка-кансультатыўную раду, каб яе сяброў не абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі.

Сябра Рады, былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч не атрымліваў ніякіх паведамленьняў пра роспуск Рады ад яе старшыні Ўладзімера Макея і даведаўся пра гэта з мэдыяў.

"Калі Макей распусьціў раду, то я вітаю гэты ягоны крок. Ён распусьціў раду, якая фармальна функцыянавала, а насамрэч не працавала. Ён кажа, што распускае раду, бо сяброў рады абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі. Гэта абсалютна не вытрымлівае крытыкі. Бо рада ж стваралася ў імя супрацоўніцтва. І таму мы хацелі супрацоўнічаць. Я, да прыкладу, рабіў там даклад па эканоміцы дзеля таго, каб быць пачутым, каб не дапусьціць такога абвальнага крызісу. Але насамрэч гэтая рада была поўнасьцю бяззубая, прайшло толькі два пасяджэньні больш чым за два гады. І нічога ня вырашыла. Таму трэба было яе распускаць".

Уладзімер Макей патлумачыў роспуск Рады тым, што яе "праца ня можа быць па-сапраўднаму плённай у атмасфэры абвінавачваньня ў тым, што гэтая структура цалкам падкантрольная ўладзе і сябры рады — прызначэнцы адміністрацыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG