Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Дыялёг зь беларускімі партнэрамі ідзе вельмі канструктыўна. Ёсьць усе перадумовы для завяршэньня перамоў і падпісаньня новага кантракту ў пачатку сьнежня гэтага года".

Пра гэта заявіў старшыня праўленьня "Газпрому" Аляксей Мілер пасьля сустрэчы 22 верасьня ў Менску з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам, паведамляе прэсавая служба расейскага канцэрну.

Падчас сустрэчы бакі працягнулі перамовы па ўмовах паставак і транспартыроўкі расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі, з улікам давядзеньня часткі "Газпрома" у "Белтрансгазе" да 100%. "Газпром" ужо валодае 50% акцый "Белтрансгазу".

31 сьнежня 2006 года "Газпром" і "Белтрансгаз" падпісалі кантракт на пастаўку і транзыт газу ў 2007-2011 гады. Дакумэнтам была вызначаная формула цаны з 1 студзеня 2008 года (адпаведная формуле цаны пры пастаўках расейскага газу ў Эўропу), а таксама паніжальныя каэфіцыенты цаны на 2008-2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна) .

У жніўні 2011 года кіраўнік расейскага раду Ўладзімер Пуцін даручыў міністэрству энэргетыкі Расеі і "Газпрому" вызначыць велічыню паніжальнага каэфіцыента цаны на газ для Беларусі з 2012 года.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG