Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Воблачна,

тэмпэратура ад 12 да 18 градусаў цяпла.

Сёньня ў сьвеце:


У Нью-Ёрку (ЗША) – кіраўнік Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас выступіць з прамовай на Генэральнай сэсіі ААН

Алма-Ата (Казахстан) – пасяджэньне Эканамічнай Рады СНД

У Вашынгтоне (ЗША) – штогадовая сэсія кіруючых органаў Міжнароднага валютнага фонду і Ўсясьветнага банку.

Таксама ў гэты дзень:


1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі між аб'яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войску Рэчы Паспалітай

1793: Скончыўся Гродзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Летуве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду

1989 — азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане

1991 -- парлямэнт Таджыкістану скасаваў рашэньн аб забароне камуністычнай партыі, адправіў у адстаўку прэзыдэнта Аслонава і прызначыў на пасаду прэзыдэнта былога першага сакратара ЦК кампартыі Набіева

1998 — Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая абавязала ўрад Югаславіі прыпыніць баявыя дзеяньні ў Косаве

2008 — падпісаная дэклярацыя пра супрацоўніцтва між сакратарыятамі НАТО і ААН

У гэты дзень нарадзіліся:


1901 -- чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 (пам. 1986).

1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950-1956 гг.

1918 беларускі драматург Аркадзь Маўзон (пам. 1977).

1924 беларускі паэт, актывіст дэмакратычнага руху Артур Вольскі (пам. 2002).

У гэты дзень памерлі:


1935 -- Лявон (Леанард) Заяц, беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, член Народнага сакратарыяту Рады БНР (нар. сак. 1890). Быў рэпрэсаваны бальшавіцкімі ўладамі і памёр у зьняволеньні/


1974 -- чылійскі паэт Пабла Нэруда, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1971 году (нар. 1904).

Мінус365


Фралоў абяцае вельмі сур'ёзнага кандыдата

Цытата на памяць

"Калi вершы вы называеце песьнямi –
а iх так называюць –
я сьпяваў усё сваё жыцьцё.
I йшоў з тымi, што ня мелi нiчога,
жылi часам з квасам, а парою з вадою.
Быў адным зь iх".

Яраслаў Сэйфэрт (пераклад Юрася Бушлякова).
XS
SM
MD
LG