Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады зноў абяцаюць не падвышаць пэнсійнага ўзросту


У Беларусі пакуль не плянуецца павышаць узрост выхаду на пэнсію, паведаміла намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціна Каралёва 22 верасьня ў часе онлайн-канфэрэнцыі "Пытаньні прызначэньня стажу і заробку для вылічэньня пэнсій", якая праходзіла на сайце Міністэрства працы.

"Павышэньне пэнсійнага ўзросту — адна зь дзейсных мер стабілізацыі пэнсійных выдаткаў дзяржавы, гэта агульнавядома. Што тычыцца пэрспэктыў яе прымяненьня ў Беларусі, то арыенціры тут ужо неаднаразова агучваліся кіраўніком дзяржавы. Пакуль гэта магчыма, мы будзем захоўваць дзеючы пэнсійны парог", — сказала яна.

Паводле намесьніцы міністра, павышэньне пэнсійнага ўзросту, перш за усё для жанчын, уяўляецца "істотным рэзэрвам на пэрспэктыву". "Аднак з
У пэрспэктыве пытаньне будзе разглядацца зыходзячы з эканамічных магчымасьцяў і дэмаграфічных зьмен.

улікам стабільнай працы пэнсійнай сыстэмы ў цяперашні час такія зьмены не актуальныя. У пэрспэктыве пытаньне будзе разглядацца зыходзячы з эканамічных магчымасьцяў і дэмаграфічных зьмен", — адзначыла Каралёва.

Яна таксама згадала пэнсійны ўзрост у краінах з высокім узроўнем жыцьця. У Італіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі для жанчын пэнсійны ўзрост складае 60 гадоў, для мужчын — 65, у Швэцыі, Фінляндыі, ЗША, Германіі — 65 гадоў; у Нарвэгіі, Даніі — 67. Плянуецца павялічыць пэнсійны ўзрост у Германіі. "Адна з апошніх краін, у якой прыступілі да павышэньня пэнсійнага ўзросту, — наша бліжэйшая суседка Ўкраіна", — адзначыла намесьнік міністра.

У Беларусі, нагадаем, пэнсійны ўзрост складае: для жанчын — 55 гадоў, для мужчын — 60 гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG