Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У КДБ Саранчукову паказалі праект на грант, якога ён не пісаў


Кіраўніка гарадзкой арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова пратрымалі ў КДБ больш за гадзіну і дапытваліся, якія стасункі ён мае з замежнымі фондамі.

Са слоў Саранчукова, яго выклікалі ў КДБ на падставе таго, што на беларуска-польскай мяжы нібыта быў затрыманы грамадзянін Польшчы, у якога было мноства праектаў для атрыманьня грантаў, нібыта складзеных беларускімі апазыцыянэрамі.

Саранчукову паказалі праект нібыта ягонага аўтарства — там было ўпісана ягонае прозьвішча, праўда, нідзе не было ніякіх подпісаў.

Вадзім Саранчукоў адказаў, што наагул першы раз у жыцьці бачыць гэты праект і ня мае да яго ніякага дачыненьня. Найболей чэкістаў цікавіла, са слоў Саранчукова, якія кантакты ён мае з замежнымі фондамі.
XS
SM
MD
LG